ЧКА́ЛАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
У Светлагорскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл. Адкрыта ў 1983. Распрацоўваецца з 1989. Прымеркавана да цэнтр. ч. Рэчыцка-Вішанскай зоны падняццяў на Пн Прыпяцкага прагіну. Мяжуе на З з Паўд.-Сасноўскім, на У з Паўд.-Асташкавіцкім радовішчамі. Прамысл. нафтаноснасць звязана з дэвонскімі міжсалявымі (задонскімі і ялецкімі) адкладамі. Глыб. залягання ялецкага рэзервуара 3870—4300 м. Пароды — калектары сярэдне- і буйназярністыя поравыя, дробнакавернозныя, у рознай ступені трэшчынаватыя даламіты. Нафта лёгкая, маласярністая, парафіністая, маласмалістая.
Я.Г.Грыбік.
т. 17, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)